Глухо́е Пярху́рава (Глухо́е Пе́рхурава)
Вёска на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на захад ад в. Фрунзэ Дзямідавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 125 чалавек.
У час карнай аперацыі «Якаб» 30 студзеня 1943 г. гітлераўцы загубілі 120 жыхароў і спалілі вёску (32 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1957 г. устаноўлены мемарыяльны знак, на магіле ахвяр фашызму — абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна / Рэдкал.: Л. М. Драбовіч [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2004.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.