Дата стварэння: 17.08.2023 14:06:45
Дата змены: 04.03.2025 15:24:33
«Я́каб» («Jakob»)
Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Дзяржынскім і Уздзенскім раёнах Мінскай вобласці ў студзені 1943 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.
Праводзілася падраздзяленнямі 13‑га паліцэйскага палка, асобым батальёнам СС пад камандаваннем штурмбанфюрара СС О. Дырлевангера, айнзацгрупай паліцыі бяспекі і СД генеральнай акругі «Беларусь».
На баявое сутыкненне з партызанамі карнікі не пайшлі. У раёне аперацыі яны поўнасцю спалілі вёскі Глухое Пярхурава, Літавец, Любажанка, Рудкова, 372 мясцовыя жыхары былі расстраляны.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Геноцид белорусского народа. Карательные операции: в 2 ч. / под общ. ред. А. И. Шведа. – Минск: Беларусь, 2023–2024.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Уничтожение нацистами белорусских деревень, 1941–1944 гг.: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2024.