Лю́бажанка
Вёска на тэрыторыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на захад ад в. Радзіма (да 1964 — в. Самадураўшчына) Дабрынёўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 59 чалавек.
У час карнай аперацыі «Якаб» 8 студзеня 1943 г. гітлераўцы загубілі 56 жыхароў, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (11 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр фашызму ў 1957 г. пастаўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».