pdf

ГРОДЗЕНСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:23:15

Дата змены: 11.09.2024 15:54:56


Гро́дзенскія вайско́выя злучэ́нні i ча́сці

За вызваленне г. Гродна (16.7.1944) пры правядзенні Беластоцкай аперацыі 1944 г. і Вільнюскай аперацыі 1944 г. у Вялікую Айчынную вайну ганаровага наймення «Гродзенскія» загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 25 ліпеня 1944 г. удастоена 17 злучэнняў і часцей 2‑га і 3‑га Беларускіх франтоў.

Часці і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Гродзенскія»: 3‑і гвардзейскі кавалерыйскі корпус (генерал-лейтэнант М. С. Аслікоўскі); 6‑я гвардзейская кавалерыйская дывізія (генерал-маёр П. П. Брыкель); 494‑ы (падпалкоўнік А. П. Булаўка), 508‑ы (падпалкоўнік I. А. Жалезнікаў) і 628‑ы (падпалкоўнік I. С. Мудрак) стралковыя палкі; 49‑ы (маёр Б. П. Арбатаў) і 162‑і (падпалкоўнік П. I. Каломін) знішчальныя авіяцыйныя палкі; 62‑і (падпалкоўнік П. С. Старавойтаў) і 103‑і (падпалкоўнік I. А. Ярмілаў) штурмавыя авіяцыйныя палкі; 634‑ы (маёр А. I. Лапухоўскі) і 644‑ы (падпалкоўнік С. М. Катруха) начныя бамбардзіровачныя авіяцыйныя палкі; 202‑і інжынерна-сапёрны батальён (падпалкоўнік А. М. Цэлішчаў); 875‑ы (капітан I. П. Харытонаў) і 877‑ы (маёр П. I. Івін) асобныя сапёрныя батальёны; 653‑і асобны лінейны батальён сувязі (маёр М. I. Півавараў); 566‑я асобная тэлеграфна-будаўнічая рота (капітан А. Ц. Сяргееў); 967‑я асобная кабельна-шаставая рота (капітан М. М. Андрэеў).

Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Гродна, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 16 ліпеня 1944 г. аб’яўлена падзяка, у Маскве дадзены салют 20 артылерыйскімі залпамі з 224 гармат.