Гру́шка
Вёска на тэрыторыі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на поўдзень ад аграгарадка Кароткавічы Кароткавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 39 чалавек.
У час карнай аперацыі ў кастрычніку 1943 г. гітлераўцы загубілі 20 жыхароў і спалілі вёску (11 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» і на помніку спаленым вёскам у Кароткавічах.