Дата стварэння: 16.06.2023 10:29:46
Дата змены: 11.09.2024 15:54:56
Жло́бінскія вайско́выя злучэ́нні i часць
За вызваленне г. Жлобін (26.6.1944) у ходзе Бабруйскай аперацыі 1944 г. у Вялікую Айчынную вайну паводле загаду Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 2 ліпеня 1944 г. ганаровае найменне «Жлобінскія» атрымалі 2 вайсковыя злучэнні і адна вайсковая часць 48‑й і 16‑й паветраных армій 1‑га Беларускага фронту.
Часць і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Жлобінскія»: 196‑я штурмавая авіяцыйная дывізія (палкоўнік К. К. Грышчанка) 4‑га штурмавога авіяцыйнага корпуса, 115‑ы ўмацаваны раён 48‑й арміі (камендант генерал-маёр Ф. П. Пічугін) і 4‑ы асобны матарызаваны пантонна-маставы полк (падпалкоўнік П. I. Масік).
Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Жлобіна, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 26 чэрвеня 1944 г. аб’яўлена падзяка, у Маскве дадзены салют 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат.