pdf

МАЛАДЗЕЧАНСКІЯ ВАЙСКОВЫЯ ЗЛУЧЭННІ І ЧАСЦІ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:34:26

Дата змены: 11.09.2024 15:57:11

Маладзе́чанскія вайско́выя злучэ́нні i ча́сці

За вызваленне г. Маладзечна (5.7.1944) у ходзе Вільнюскай аперацыі 1944 г. у час Вялікай Айчыннай вайны загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 23 ліпеня 1944 г. ганаровае найменне «Маладзечанскія» атрымала 13 злучэнняў і часцей 11‑й гвардзейскай арміі, конна-механізаванай групы і 1‑й паветранай арміі 3‑га Беларускага фронту.

Часці і злучэнні, якім нададзена ганаровае найменне «Маладзечанскія»: 311‑я штурмавая авіяцыйная дывізія (палкоўнік В. В. Васільеў); 8‑я (палкоўнік С. Д. Крэмер) і 9‑я (падпалкоўнік А. Ф. Сакалоў) гвардзейскія механізаваныя брыгады; 129‑ы мінамётны полк (маёр С. С. Барвінскі); 366‑ы зенітны (падпалкоўнік П. К. Кузняцоў), 1510‑ы (падпалкоўнік Р. Г. Шукакідзэ) і 1823‑і (падпалкоўнік В. В. Яблакаў) самаходныя артылерыйскія палкі; 689‑ы армейскі знішчальна-процітанкавы артылерыйскі полк (падпалкоўнік I. С. Гужва); 326‑ы гвардзейскі мінамётны полк (падпалкоўнік I. В. Калошын); 126‑ы гвардзейскі бамбардзіровачны авіяцыйны полк (падпалкоўнік М. А. Жывалуп); 624‑ы штурмавы авіяцыйны полк (маёр I. М. Кухараў); 409‑ы асобны гвардзейскі мінамётны дывізіён (маёр М. А. Калупаеў); 1‑ы асобны гвардзейскі матацыклетны батальён (маёр П. М. Kiрычэнка).

Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Маладзечна, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 5 ліпеня 1944 г. абвешчана падзяка, у Маскве дадзены салют 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат.