pdf

СМУГА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:41:31

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


location Google location Yandex

Смуга, вёска, Акцябрскі раён


Сму́га

Вёска на тэрыторыі Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўночны ўсход ад в. Курын Ламавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 205 чалавек.

У час карнай аперацыі 2 красавіка 1942 г. гітлераўцы загубілі 175 жыхароў, у т. л. 95 дзяцей, спалілі вёску (21 двор) і разрабавалі маёмасць.

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле забітых жыхароў на месцы былой вёскі ў 1964 г. пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Адамовіч А. М. Я з вогненнай вёскі… / А. М. Адамовіч, Я. А. Брыль, У. А. Калеснік. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.

  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  4. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  5. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  6. Сожжённые деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Москва: Фонд «Историческая память», 2017.

  7. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Гомельская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2021.