pdf

СМУГА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:41:31

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


location Google location Yandex

Смуга, вёска, Акцябрскі раён

Сму́га

Вёска на тэрыторыі Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўночны ўсход ад в. Курын Ламавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 205 чалавек.

У час карнай аперацыі 2 красавіка 1942 г. гітлераўцы загубілі 175 жыхароў, у т. л. 95 дзяцей, спалілі вёску (21 двор) і разрабавалі маёмасць.

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле забітых жыхароў на месцы былой вёскі ў 1964 г. пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».