Дата стварэння: 16.06.2023 10:42:02
Дата змены: 20.09.2023 13:32:58
Ста́йчаўка
Вёска на тэрыторыі Чашніцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на захад ад в. Замошша Красналуцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 30 чалавек.
У час карнай аперацыі 9 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі 26 жыхароў, з іх 14 дзяцей, і спалілі вёску (9 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле загубленых жыхароў на месцы былой вёскі пастаўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».