Сту́кальна
Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на паўночны ўсход ад в. Уласава Суражскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 37 чалавек.
У час карнай аперацыі 11 лістапада 1942 г. гітлераўцы загубілі 30 жыхароў і спалілі вёску (13 жыхароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».