pdf

СТЭСЬКАВА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:43:43

Дата змены: 11.09.2024 16:21:36


location Google location Yandex

Стэськіна, вёска, Віцебскі раён

Стэ́ськава

Вёска Стэськава [згодна з архіўнымі крыніцамі Стэскіна; рус. Стескино (Стеськино, Стэськово)] на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1–2 км на поўдзень ад в. Храпакі Запольскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 46 чалавек.

У час карнай аперацыі ў ліпені (паводле іншых звестак у снежні) 1942 г. гітлераўцы загубілі 20 жыхароў і спалілі вёску (11 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».