Сямёнава
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на захад ад в. Антоненкі Віраўлянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 59 чалавек.
У час карнай аперацыі ў лістападзе 1942 г. гітлераўцы загубілі 15 жыхароў і спалілі вёску (19 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».