pdf

ТХАРНІЦА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:47:42

Дата змены: 11.09.2024 16:21:06


location Google location Yandex

Тхарніца, вёска, Лагойскі раён


Тхарні́ца

Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на захад ад в. Панышэўшчына Астрошыцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 43 чалавекі.

У час карнай аперацыі 30 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі 43 жыхары, у т. л. 14 дзяцей, і спалілі вёску (18 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы трагедыі пастаўлена стэла з памятным надпісам і спісам тых, хто загінуў.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  4. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  5. Сожжённые деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Москва: Фонд «Историческая память», 2017.

  6. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.