pdf

ТХАРНІЦА

Дата стварэння: 16.06.2023 10:47:42

Дата змены: 11.09.2024 16:21:06


location Google location Yandex

Тхарніца, вёска, Лагойскі раён

Тхарні́ца

Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на захад ад в. Панышэўшчына Астрошыцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 43 чалавекі.

У час карнай аперацыі 30 мая 1943 г. гітлераўцы загубілі 43 жыхары, у т. л. 14 дзяцей, і спалілі вёску (18 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы трагедыі пастаўлена стэла з памятным надпісам і спісам тых, хто загінуў.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».