pdf

ХАТЫНЬ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:49:18

Дата змены: 11.09.2024 16:21:06


location Google location Yandex

Хатынь, вёска, Лагойскі раён


Хаты́нь

Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 54 км на паўночны ўсход ад Мінска, за 5 км ад шашы Мінск — Віцебск у Каменскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 156 чалавек.

У час карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 г. гітлераўцы загубілі (спалілі жывымі, частку расстралялі) 149 жыхароў, у т. л. 75 дзяцей, і спалілі вёску (26 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы спаленай вёскі ў 1969 г. створаны мемарыяльны комплекс «Хатынь», які увекавечвае памяць жыхароў гэтай вёскі і іншых населеных пунктаў Беларусі, знішчаных разам з людзьмі нямецка-фашысцкімі акупантамі і іх памагатымі, а таксама ахвяр нацысцкіх лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей на тэрыторыі рэспублікі.


Літаратура
  1. Адамовіч А. М. Я з вогненнай вёскі… / А. М. Адамовіч, Я. А. Брыль, У. А. Калеснік. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.

  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. Кн. 1 / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1987.

  3. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  4. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лагойскага раёна: у 2 кн. Кн. 1 / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003.

  6. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.

  7. Сожжённые деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Москва: Фонд «Историческая память», 2017.

  8. Убийцы Хатыни: 118‑й украинский батальон охранной полиции в Белоруссии, 1943–1944 гг. / Редкол.: В. Д. Селеменев (руководитель) [и др.]. – Минск: «ИВЦ Минфина», 2022.

  9. Зельскi А. Г. Хатынь. – Мінск: Беларусь, 2023.

  10. Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Минская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2022.