Царо́ва
Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на паўднёвы ўсход ад в. Заскаркі Вароніцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 48 чалавек.
У час карнай аперацыі ў сакавіку (паводле іншых звестак у красавіку) 1944 г. або ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 19 жыхароў і спалілі вёску (16 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы трагедыі ў 1986 г. устаноўлена мемарыяльная пліта.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».