pdf

ЧЫРВОНЫ АРАТЫ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:53:43

Дата змены: 11.09.2024 16:21:06


location Google location Yandex

Чырвоны Араты, пасёлак, Кіраўскі раён


Чырво́ны Ара́ты

Пасёлак на тэрыторыі Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся за 4 км на захад ад в. Грыбавец Баравіцкага сельсавета. Перад вайной у пасёлку жылі 230 чалавек.

У час карнай аперацыі 15 чэрвеня 1942 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (222 чалавекі), разрабавалі маёмасць і спалілі пасёлак (28 двароў).

Пасля вайны не адрадзіўся.

Пасёлак увекавечаны ў мемарыяльных комплексах «Хатынь» і «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» (у в. Боркі Кіраўскага раёна).