Шу́хвасты
Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 6 км на паўднёвы ўсход ад в. Шчучына Мазалаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 154 чалавекі.
У час карных аперацый у чэрвені 1942 г. і ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 61 жыхара і спалілі вёску (32 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы былой вёскі ў 1975 г. устаноўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.
Сожжённые деревни Белоруссии, 1941–1944: Документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Москва: Фонд «Историческая память», 2017.
Без срока давности. Беларусь: преступления нацистов и их пособников против мирного населения на оккупированной территории БССР в годы Великой Отечественной войны. Витебская область: Сборник архивных документов и материалов / Редкол.: А. К. Демянюк [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь; – Москва: Фонд «Историческая память», 2020.