pdf

ШУХВАСТЫ

Дата стварэння: 16.06.2023 10:55:19

Дата змены: 11.09.2024 16:21:06


location Google location Yandex

Шухвасты, вёска, Віцебскі раён


Шу́хвасты

Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 6 км на паўднёвы ўсход ад в. Шчучына Мазалаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 154 чалавекі.

У час карных аперацый у чэрвені 1942 г. і ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 61 жыхара і спалілі вёску (32 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы былой вёскі ў 1975 г. устаноўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».