Дата стварэння: 17.08.2023 13:42:46
Дата змены: 11.09.2024 14:53:38
«Віхо́р» («Wirbelwind»)
Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх акупантаў супраць партызан і насельніцтва ў ваколіцах в. Хідра ў Пухавіцкім pаёне Мінскай вобласці (канец красавіка 1944) у час Вялікай Айчыннай вайны.
Праводзілася сіламі аховы тылу групы армій «Цэнтр».
Карнікі знішчылі больш за 500 савецкіх грамадзян і больш за 1 000 чалавек захапілі для вывазу ў Германію, для адпраўкі ў спецыяльныя працоўныя лагеры на акупіраванай тэрыторыі.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Карательные акции в Беларуси: посвящается 65‑летию освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков / сост.: В. Я. Герасимов, С. М. Гайдук, И. Н. Кулан. – Минск: «ОДО» Сталия, 2008.
Геноцид белорусского народа. Карательные операции: в 2 ч. / Редкол.: под общ. ред. А. И. Шведа. – Минск: Беларусь, 2023–2024.