Дата стварэння: 17.08.2023 13:50:22
Дата змены: 27.02.2025 16:11:58
«Налібо́кі» («Naliboki»)
Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Івянецкім раёне Баранавіцкай вобласці [за 12 км на захад ад в. Налі́бакі (Налібокі) сучаснага Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у Налібоцкай пушчы, на мяжы з Навагрудскім раёнам Гродзенскай вобласці] 24–27 ліпеня 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.
Праводзілася трыма карнымі батальёнамі.
Гітлераўцам не ўдалося пранікнуць у размяшчэнне партызанскіх фарміраванняў, і яны выклікалі на дапамогу бамбардзіровачную авіяцыю. 27 ліпеня 15 варожых самалётаў «нанеслі бомбавы ўдар па разведаных цэлях». Знішчыць партызан і разбурыць іх базы карнікам не ўдалося.
У раёне аперацыі гітлераўцы забілі і паранілі каля 200 мясцовых жыхароў.