pdf

«НАЛІБОКІ»

Дата стварэння: 17.08.2023 13:50:22

Дата змены: 27.02.2025 16:11:58


«Налібо́кі» («Naliboki»)

Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва ў Івянецкім раёне Баранавіцкай вобласці [за 12 км на захад ад в. Налі́бакі (Налібокі) сучаснага Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці, у Налібоцкай пушчы, на мяжы з Навагрудскім раёнам Гродзенскай вобласці] 24–27 ліпеня 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

Праводзілася трыма карнымі батальёнамі.

Гітлераўцам не ўдалося пранікнуць у размяшчэнне партызанскіх фарміраванняў, і яны выклікалі на дапамогу бамбардзіровачную авіяцыю. 27 ліпеня 15 варожых самалётаў «нанеслі бомбавы ўдар па разведаных цэлях». Знішчыць партызан і разбурыць іх базы карнікам не ўдалося.

У раёне аперацыі гітлераўцы забілі і паранілі каля 200 мясцовых жыхароў.



Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Геноцид белорусского народа. Карательные операции: в 2 ч. / под общ. ред. А. И. Шведа. – Минск: Беларусь, 2023–2024.