pdf

«ПАРТИЗАН БЫХОВЩИНЫ»

Дата стварэння: 17.08.2023 13:52:29

Дата змены: 11.09.2024 15:48:26

«Партиза́н Бы́ховщины»

Газета, заснавана ў 1918 г. пад назвай «Известия Быховского ревкома». З кастрычніка 1930 г. мела назву «Маяк Камуны», орган Быхаўскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці. Выходзіла да 28 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Быхаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выйшла 8 нумароў за 1943–1944 гг. Вядомы № 5 газеты за 3 кастрычніка 1943 г. на рускай мове. Рэдактар М. П. Куракін.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Сацыялістычная перамога». З ліпеня 1957 г. па красавік 1962 г. называлася «Сцяг працы». Пасля перапынку ў выданні адноўлена ў красавіку 1963 г. пад назвай «Маяк Прыдняпроўя». З 1965 г. друкавалася як орган Быхаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, выходзіць пад назвай «Маяк Прыдняпроўя» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Быхаўскі раённы выканаўчы камітэт.