ПАТРЫЁТ РАДЗІМЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Дрысенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці
pdf

«ПАТРЫЁТ РАДЗІМЫ»

Дата стварэння: 17.08.2023 13:58:43

Дата змены: 11.09.2024 14:33:51

ПАТРЫЁТ РАДЗІМЫ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Дрысенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Віцебскай вобласці

Газета «Патрыёт Радзімы» — орган Дрысенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Патрыёт Радзі́мы»

Газета, заснавана ў лістападзе 1931 г. пад назвай «Звязда на рубяжы» як орган Дрысенскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці. З верасня 1940 г. называлася «Патрыёт Радзімы». Выходзіла да 25 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Дрысенскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выдавалася ў 1943 г. Вядомы № 2 за 7 кастрычніка 1943 г. на беларускай мове.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад той жа назвай. У маі 1962 г. змяніла назву на «Сцяг перамогі». З сакавіка 1963 г. называлася «Дзвінская праўда». З 1965 г. друкавалася як орган Верхнядзвінскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, выходзіць пад назвай «Дзвінская праўда» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Верхнядзвінскі раённы выканаўчы камітэт і Верхнядзвінскі раённы Савет дэпутатаў.