pdf

«ПЛАМЯ»

Дата стварэння: 17.08.2023 13:59:12

Дата змены: 11.09.2024 15:48:26

ПЛАМЯ, газета

Газета «Пламя» — орган Бярозаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Пла́мя»

Газета, орган Бярозаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Брэсцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдавалася пры партызанскім атрадзе 345‑м (Будаўскі лес, Бярозаўскі раён Брэсцкай вобласці) у 1944 г. Вядома 15 нумароў (№ 1–3, 5–16) за перыяд з 21 студзеня да 10 ліпеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: А. С. Фацік, П. I. Братанаў (з 1.5.1944).

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 29 красавіка 1962 г. называлася «Маяк коммунизма». З 1965 г. друкавалася як орган Бярозаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Маяк» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Бярозаўскі раённы выканаўчы камітэт і Бярозаўскі раённы Савет дэпутатаў.