Дата стварэння: 17.08.2023 14:00:17
Дата змены: 04.03.2025 15:01:29
«Ры́га» («Riga»)
Кодавая назва карнай аперацыі нямецка-фашысцкіх захопнікаў супраць партызан і мясцовага насельніцтва на поўнач і паўночны захад ад в. Шацк Рудзенскага раёна (цяпер у Пухавіцкім раёне) Мінскай вобласці 15–16 мая 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.
Праводзілася сіламі 603‑га ахоўнага палка і паліцэйскімі мясцовых гарнізонаў.
Ва ўрочышчы Воўчы Востраў (за 6 км на поўнач ад Шацка) групоўка карнікаў была сустрэта партызанскім атрадам М. М. Нікіціна (гл. у артыкуле Партызанская брыгада М. М. Нікіціна). Не вытрымаўшы шчыльнага і трапнага агню партызан, праціўнік, падабраўшы забітых і параненых, адступіў. Карная аперацыя правалілася з цяжкімі стратамі для гітлераўцаў.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Пухавіцкага раёна / Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 2003.
Геноцид белорусского народа. Карательные операции: в 2 ч. / под общ. ред. А. И. Шведа. – Минск: Беларусь, 2023–2024.