pdf

«СЦЯГ ЛЕНІНА»

Дата стварэння: 17.08.2023 14:03:31

Дата змены: 11.09.2024 15:51:20

СЦЯГ ЛЕНІНА, газета

Газета «Сцяг Леніна» — орган Бярэзінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Сцяг Ле́ніна»

Газета, заснавана ў лістападзе 1931 г. як орган Бярэзінскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Магілёўскай вобласці. Выходзіла да 22 чэрвеня 1941 г.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Бярэзінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Вядома 19 нумароў (№ 5, 7–19 за 1943; № 1–5 за 1944) за перыяд з 27 сакавіка 1943 г. да 22 чэрвеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактары: I. А. Лескавец (да 18.4.1943), А. В. Яблонскі (да мая 1943), М. С. Бурдыка.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Бярэзінскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

Раённая газета, з 2003 г. выходзіць пад назвай «Бярэзінская панарама» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнік — Бярэзінскі раённы выканаўчы камітэт.