НАРОДНЫ МСЦІВЕЦ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Акцябрскага падпольнага райкама КП(б)Б Палескай вобласці
pdf
НАРОДНЫ МСЦІВЕЦ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Акцябрскага падпольнага райкама КП(б)Б Палескай вобласці

Газета «Народны мсцівец» — орган Акцябрскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«НАРОДНЫ МСЦІВЕЦ»

Дата стварэння: 01.03.2023 15:30:32

Дата змены: 11.09.2024 14:50:23


«Наро́дны мсці́вец»

Газета, заснавана ў 1939 г. пад назвай «Чырвоны Кастрычнік», орган Акцябрскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Акцябрскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ў студзені 1943–1944 гг. (Рудабельскі лес). Выкарыстоўваліся шрыфты і друкарскае абсталяванне, схаваныя ў пачатку вайны. Вядомы 33 нумары за перыяд з 21 сакавіка 1943 г. да 31 сакавіка 1944 г. на беларускай мове. У выпуску газеты ўдзельнічалі літаратурны супрацоўнік М. М. Бабак, наборшчыца Н. Р. Кандратовіч і інш. Рэдактар Ф. М. Камоцкі.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла да 21 красавіка 1962 г. пад даваеннай назвай («Чырвоны Кастрычнік»). Пасля перапынку ў выданні адноўлена з 1 студзеня 1967 г. Друкавалася як орган Акцябрскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гомельскай вобласці.

Раённая газета, выходзіць пад назвай Чырвоны Кастрычнік адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Акцябрскі раённы выканаўчы камітэт і Акцябрскі раённы Савет дэпутатаў.