Дата стварэння: 28.09.2023 16:25:52
Дата змены: 28.05.2025 12:03:57
Партыза́нскі атра́д «За Радзі́му»
Дзейнічаў у Вялікую Айчынную вайну на акупіраванай тэрыторыі Тураўскага раёна (цяпер тэрыторыя Жыткавіцкага і Лепельскага раёнаў Гомельскай вобласці).
Арганізаваны ў маі 1943 г. з партызанскіх груп, створаных у в. Тонеж і Букча Тураўскага pаёна.
Партызаны праводзілі баявыя аперацыі па знішчэнні варожага воднага транспарту на р. Прыпяць, гарнізонаў у в. Перароў і г. п. Тураў.
Атрад (194 партызаны) злучыўся з Чырвонай арміяй 31 студзеня 1944 г.
Камандзір В. I. Прасолаў, камісар П. I. Тарасюк, начальнік штаба I. М. Дваракоўскі.