pdf

ГАРАДЫ-ГЕРОІ

Дата стварэння: 29.09.2023 08:55:47

Дата змены: 11.09.2024 16:19:22


Гарады́-геро́і

Гарады СССР — Адэса, Валгаград, Керч, Кіеў, Ленінград, Масква, Мінск, Мурманск, Новарасійск, Севастопаль, Смаленск, Тула, якім за гераічную абарону i выдатныя заслугі перад Радзімай у Вялікую Айчынную вайну указамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР прысвоена ганаровае званне (з 1980 — вышэйшая ступень адзнакі) «Горад-герой» з уручэннем ордэна Леніна i медаля «Залатая Зорка».

Мінску прысвоена званне «Горад-герой» 26 чэрвеня 1974 г. за выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць i гераізм, праяўленыя працоўнымі горада ў барацьбе супраць гітлераўскіх акупантаў, у разгортванні ўсенароднага партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну і ў азнаменаванне 30‑годдзя вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Ганаровае званне «Крэпасць-герой» прысвоена Брэсцкай крэпасці 8 мая 1965 г. за выключныя заслугі яе абаронцаў перад Радзімай — выдатную воінскую доблесць, масавы гераізм i мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі агрэсарамі, і ў азнаменаванне 20‑годдзя Перамoгi савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.