pdf

ДРАМЛЁВА

Дата стварэння: 29.09.2023 09:05:13

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Драмлёва, вёска, Жабінкаўскі раён


Драмлёва

Вёска на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на ўсход ад аграгарадка Сцяпанкі Сцяпанкаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыло 290 чалавек.

У час карнай аперацыі 11 верасня 1942 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (286 чалавек, у т. л. 124 дзіцяці і 74 жанчыны), разрабавалі маёмасць, вёску (43 двары) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

Ахвяры нацызму пахаваны на могілках у Сцяпанках, у 1967 г. на іх магіле ўстаноўлены абеліск.

На месцы вёскі ў 1967 г. насыпаны Курган памяці, у 1982 г. створаны мемарыяльны комплекс «Драмлёва» (скульптар У. Вараб’ёў, архітэктар Ю. Казакоў), які ўключае 3 арганічна звязаныя паміж сабой часткі: Курган памяці, скульптурную групу — 3 жанчыны розных пакаленняў і камень-валун з надпісам пра трагедыю вёскі на падыходзе да кургана (спачатку стаяў на яго вяршыні).

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».