Дубаві́цы
Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на ўсход ад в. Кавалёва Запольскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 193 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў кастрычніку 1943 г. гітлераўцы загубілі 28 жыхароў і спалілі вёску (42 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».