pdf

ДУБРАВА

Дата стварэння: 29.09.2023 09:11:32

Дата змены: 11.09.2024 16:19:22


location Google location Yandex

Дубрава, вёска, Віцебскі раён

Ду́брава (Дубра́ва)

Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на поўдзень ад в. Прывольная (да 1964 — в. Сапуны) Вымнянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 144 чалавекі.

У час карнай аперацыі ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі трох жыхароў і спалілі вёску (33 двары).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1958 г. пастаўлены абеліск.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».