pdf

ЗААЗЕР’Е

Дата стварэння: 29.09.2023 09:26:03

Дата змены: 11.09.2024 16:19:22


location Google location Yandex

Заазер’е, вёска, Шумілінскі раён

Заазе́р’е

Вёска на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 5 км на захад ад в. Гульбішча Мішневіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 50 чалавек.

У час карнай аперацыі ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 28 жыхароў і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы спаленай вёскі ў 1969 г. пастаўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».