Забало́цце (За́балацце, Забала́цце)
Вёска на тэрыторыі Ельскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на паўночны ўсход ад в. Будкі Старавысокаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 289 чалавек.
У час карнай аперацыі 18 ліпеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 167 жыхароў і спалілі вёску (76 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На магіле ахвяр нацызму, пахаваных на тэрыторыі былой вёскі, у 1975 г. пастаўлена стэла з барэльефнымі выявамі мужчын, жанчын і дзяцей.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».