pdf

ЗАБАЛОЦЦЕ

Дата стварэння: 29.09.2023 09:29:03

Дата змены: 11.09.2024 16:18:36


location Google location Yandex

Забалоцце, вёска, Ельскі раён


Забало́цце (За́балацце, Забала́цце)

Вёска на тэрыторыі Ельскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на паўночны ўсход ад в. Будкі Старавысокаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 289 чалавек.

У час карнай аперацыі 18 ліпеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 167 жыхароў і спалілі вёску (76 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр нацызму, пахаваных на тэрыторыі былой вёскі, у 1975 г. пастаўлена стэла з барэльефнымі выявамі мужчын, жанчын і дзяцей.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».