Забо́р’е
Вёска на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 10 км на паўночны ўсход ад в. Домнікі Гаранскага сельсавета.
У час карнай аперацыі ў студзені 1943 г. гітлераўцы загубілі 138 жыхароў гэтай і навакольных вёсак.
На месцы вёскі ў 1968 г. устаноўлены абеліск.