pdf

ЗАГОР’Е

Дата стварэння: 29.09.2023 09:36:04

Дата змены: 11.09.2024 16:18:36


location Google location Yandex

Загор’е, вёска, Лагойскі раён


Заго́р’е

Вёска на тэрыторыі Лагойскага раёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўночны захад ад в. Лагаза Гайненскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 101 чалавек.

У час карнай аперацыі 6 ліпеня 1943 г. гітлераўцы загубілі 81 жыхара і спалілі вёску (19 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі пастаўлены памятны знак з прозвішчамі жыхароў, якія загінулі.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».