Зале́ссе
Вёска на тэрыторыі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Абалонне Лаўжанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 43 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў студзені 1943 г. гітлераўцы загубілі 43 жыхары і спалілі вёску (11 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1971 г. пастаўлены абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».