Казлы́
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 6 км на паўднёвы захад ад в. Халамер’е Віраўлянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 41 чалавек.
У час карнай аперацыі 18 красавіка 1942 г. гітлераўцы загубілі 41 жыхара і спалілі вёску (19 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1964 г. пастаўлена стэла.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».