Канстанці́нава
Вёска на тэрыторыі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася на поўнач ад в. Воля Ружанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 175 чалавек.
У час карнай аперацыі ў чэрвені 1944 г. гітлераўцы вывезлі ў фашысцкае рабства жыхароў, адкуль яны не вярнуліся (175 чалавек, у т. л. 67 дзяцей), разрабавалі маёмасць, вёску (35 двароў) спалілі.
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ўстаноўлены памятны знак.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».