pdf

КАПАЦЭВІЦКАЙ МТС СЯДЗІБА

Дата стварэння: 29.09.2023 10:59:10

Дата змены: 04.12.2025 11:25:13


location Google location Yandex

Капацэвіцкай МТС Сядзіба, пасёлак, Салігорскі раён


Капацэ́віцкай МТС Сядзі́ба (Сядзіба Капацэвіцкай МТС, Сядзіба)

Пасёлак на тэрыторыі Салігорскага раёна Мінскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся ў Капацэвіцкім сельсавеце. Перад вайной у пасёлку жыло 36 сямей, у пачатку 1943 г. — 10 сямей (40 чалавек).

У час карнай аперацыі ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 26 жыхароў, разрабавалі і вывезлі маёмасць спалілі пасёлак (14 жылых дамоў, клуб, медпункт, кантору МТС, магазін, школу, 2 майстэрні, 6 гаражоў).

Пасля вайны не адрадзіўся.

Ахвяры нацызму пахаваны на могілках у лесе, астанкі дзвюх сямей — на месцы гібелі.

Пасёлак увекавечаны ў мемарыяльным комплексе «Хатынь». У выданні «Хатынский некрополь: документы и материалы» (Мінск: НАРБ, 2014) пасёлак памылкова названы «Сядзіба Капаткевіцкай МТС»

Непадалёку ад былой сядзібы МТС пасля 1971 г. пабудаваны пасёлак Новапалескі (цяпер аграгарадок) — цэнтр Капацэвіцкага сельсавета.