Ко́панка
Вёска на тэрыторыі Ельскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2,5 км на поўнач ад в. Кочышчы Качышчанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 262 чалавекі.
У час карнай аперацыі 18 ліпеня 1942 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (186 чалавек, у т. л. 86 дзяцей), большую частку з якіх спалілі жывымі ў калгасным гумне, а іншых расстралялі, разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (62 двары).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы былой вёскі створаны могілкі ахвяр фашызму, дзе пахаваны загубленыя жыхары, у 1974 г. устаноўлены помнікі — пліта са складаным па канфігурацыі праломам, у цэнтры якога размешчана скульптурная кампазіцыя: стары, жанчына і дзяўчынка, побач стэла, за 300 м ад пліты — абеліск.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».