pdf

КРАСНАЎКА

Дата стварэння: 29.09.2023 11:13:36

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Краснаўка, вёска, Жлобінскі раён

Кра́снаўка

Пасёлак на тэрыторыі Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаны нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзіўся за 2 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Кароткавічы Кароткавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 69 чалавек.

У час карнай аперацыі ў кастрычніку 1943 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (45 чалавек, у т. л. 3 дзяцей) і спалілі пасёлак (10 двароў).

Пасля вайны не адрадзіўся.

Пасёлак увекавечаны на стэле ў Кароткавічах (1977), дзе названы спаленыя нацыстамі навакольныя вёскі, і ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».