pdf

КРУГЛАЕ

Дата стварэння: 29.09.2023 11:31:59

Дата змены: 11.09.2024 14:43:24


location Google location Yandex

Круглае, вёска, Ельскі раён


Кру́глае (Кру́глая)

Вёска на тэрыторыі Ельскага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 4 км на паўночны захад ад в. Чэрцень Качышчанскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 47 чалавек.

У час карнай аперацыі 18 ліпеня 1942 г. гітлераўцы загубілі жыхароў (41 чалавека, у т. л. 24 дзіцяці), разрабавалі маёмасць і спалілі вёску (12 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На магіле ахвяр фашызму, пахаваных на месцы спаленай вёскі, у 1972 г. пастаўлена стэла з барэльефнымі выявамі галоў старога, жанчыны і дзіцяці.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».