pdf

ЛАТЫГАВА

Дата стварэння: 29.09.2023 11:40:00

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Латыгава, вёска, Верхнядзвінскі раён


Латы́гава (Латы́гаўка)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 0,5 км на поўдзень ад в. Страдна Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 66 чалавек.

Гітлераўцы ў ліпені 1943 г. загубілі 44 жыхары, вёску (11 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы спаленай вёскі ў 1982 г. устаноўлены памятны знак у выглядзе пілона.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».