Ліцвяко́ва
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на поўдзень ад в. Рудня Дзёрнавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 63 чалавекі.
У час карнай аперацыі ў снежні 1943 г. гітлераўцы загубілі 46 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».