ЛОЗКІ, вёска, Калінкавіцкі раён

Помнік на магіле загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі мірных жыхароў вёскі Лозкі.

ЛОЗКІ

Дата стварэння: 29.09.2023 11:49:36

Дата змены: 15.12.2023 11:44:24


location Google location Yandex

Лозкі, вёска, Калінкавіцкі раён


Ло́зкі (Лазкі́)

Вёска на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася ў Нахаўскім сельсавеце. Перад вайной у вёсцы жылі 480 чалавек.

У час карнай аперацыі 22 ліпеня 1942 г. гітлераўцы загубілі 238 жыхароў (большую частку спалілі жывымі, сагнаўшы ў тры хаты) і спалілі вёску (125 двароў).

Пасля вайны адрадзілася.

На магіле ахвяр фашызму ў 1969 г. пастаўлены помнік — скульптура жанчыны ў жалобе.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь» на адным з сімвалічных Дрэваў жыцця як адноўленая.