pdf
ЛЫЧНЕВА, вёска, Віцебскі раён

Мемарыяльны знак на месцы знішчанай гітлераўцамі разам з жыхарамі вёскі Лычнева.

ЛЫЧНЕВА

Дата стварэння: 29.09.2023 11:52:07

Дата змены: 11.09.2024 16:18:15


location Google location Yandex

Лычнева, вёска, Віцебскі раён


Лы́чнева

Вёска на тэрыторыі Віцебскага раёна, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на ўсход ад аграгарадка Тарасенкі Запольскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 185 чалавек.

У час карнай аперацыі ў чэрвені 1942 г. гітлераўцы загубілі 144 жыхары і спалілі вёску (40 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На ўшанаванне памяці ахвяр фашызму ў 1988 г. на месцы спаленай вёскі ўстаноўлены мемарыяльны знак.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».